Перайсці да зместу

Серпакрылыя молі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Серпакрылыя молі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Plutellidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  118715
NCBI  51653
EOL  886
FW  233456

Серпакрылыя молі (Plutellidae) — сямейства матылькоў.

Матылі сярэдняй велічыні з размахам крылаў 13-30 мм. Галава са шчыльна прыціснутымі лускавінкамі на лбе, якія тырчаць у выглядзе пучка на цемені. Вочкі прысутнічаюць. Вусікі ніткападобныя і перавышаюць палову даўжыні пярэдняга крыла. Сківічныя шчупікі 4-членікавыя. Губныя шчупікі накіраваныя наперад, 2-і членік можа быць са шчоткай волосападобных лускавінак, 3-і членік часта шылападобны і загнуты ўверх. Крылы выцягнутыя, часам з серпападобна загнутай вяршыняй.

Матылькі ў спакойным стане сядзяць паралельна субстрату з выцягнутымі наперад вусікамі. Вусені верацёнападобныя, спачатку жывуць у мінах, затым адкрыта на лісці, аплецены шаўкавінкамі. Шэраг відаў пашкоджвае сельскагаспадарчыя культуры. Акукляюцца ў сеткаватым кокане. У Расіі і сумежных краінах 11 родаў і 70 відаў.

  • N. P. Kristensen: Lepidoptera, Moths and Butterflies, 1: Evolution, Systematics, and Biogeography. Handbuch der Zoologie 4 (35) S. 124f, Walter de Gruyter. Berlin, New York 2003, ISBN 3-11-015704-7.